Рэдакцыя часткова аднавіла камплект аргтэхнікі і спадзяецца, што наступны нумар выйдзе своечасова.

Відэа «Электронный Борисов»

«Нумар выйшаў са спазненнем на 6 гадзін, але мы яго здолелі надрукаваць», – расказаў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас. Такім чынам, газета выйшла, нягледзячы на тое, што 10 студзеня ў часе ператрусу супрацоўнікі міліцыі вынеслі з рэдакцыі ўсю аргтэхніку – ад камп’ютараў, да факса. Рэдактар «БН» патлумачыў, што адшукаў для працы рэдакцыі 6 камп’ютараў, і выказаў спадзяванне, што наступны нумар выйдзе своечасова».

Ператрус у рэдакцыі незалежнага барысаўскага выдання, а таксама ў кватэры яго рэдактара адбываўся з санкцыі Упраўлення КДБ па Мінскай вобласці. Нагода – следчыя дзеянні ў рамках крымінальнай справы па факце падзей 19 снежня ў Мінску. Мэта ператрусу – выяўленне «прыладаў злачынства». У выніку дасягнення гэтай мэты візіцёры фактычна паставілі пад пагрозу выхад незалежнай газеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?