Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. Восеньскі «крэатыў» Першага канала зімой набыў іншае, зусім нечаканае гучанне.

У верасні на мінскіх вуліцах з’явіліся бігборды, якія рэкламуюць серыял «Маргоша». Асновай сюжэту гэтай расійска-ўкраінскай «мыльнай оперы» стала супрацьстаянне журналісткі і рэдактара з прозвішчам Зімоўскі.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія вырашыла абыграць гэтае супадзенне. У выніку на рэкламных шчытах з’явіўся слоган: «Зімоўскі супраць Маргошы. Адзін з іх павінен сысці». У кастрычніку тагачасны шэф НДТРК вельмі весяліўся з гэтай нагоды.

Але ў канцы снежня надышла чарга смяяцца для тых, хто Зімоўскага не любіць. Пад ялінкай кіраўнік тэлерадыёкампаніі знайшоў указ аб сваёй адстаўцы.

Дарэчы, незадоўга да звальнення Зімоўскі агучыў асноўны прынцып працы ідэалагічнай вертыкалі: «Дупу падняў — месца страціў». І як жа такі знаўца законаў светабудовы не здолеў захаваць уласны пост?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?