Салігорскі «Шахцёр» прайграў у фінале Кубка Садружнасці, што прайшоў уСанкт-Пецярбургу , па пенальці бакінскаму «Інтэру» з лікам -- 5:6.
Салігорскі клуб прадстаўляў Беларусь на турніры, бо чэмпіён краіны БАТЭ адмовіўся ад удзелу ў ім.
Асноўны і дадатковы час скончыліся ўнічыю 0:0.
У серыі пенальці гульцы прабілі па восем удараў. У салігорцаў забілі Сітко, Каламыц, Пятроў, Палякоў, галкіпер Курскіс (які адбіў два пенальці), а не забілі Ражкоў і Грэнькоў (рашаючы ўдар, вышэй варот).
Турнір выйграў азербайджанскі клуб.
***
На шляху да фіналу «Шахцёр» выйграў у групавым турніры ў туркменскага «Небітчы» — 2:1, разграміў эстонскую «Флору» — 6:0, згуляў унічыю з пецярбургскім «Зенітам» (яго моладзевым складам) — 1:1.
У чвэрцьфінале салігорцы перамаглі кіеўскае «Дынама» (другі склад) 2:1 і ў паўфінале рыжскі «Сконта» — 2:1.