У матчы 1/16 фіналу ПСЖ выйграў у гасцях у клуба аматарскага французскага дывізіёна 2 «Ажэна» — 3:2 (Бадмэр, 14, Люінд’юла, 47, Оаро, 50 — Дафэ, 42, Вандэрснік, 69).

ПСЖ — супернік барысаўскага БАТЭ па Лізе Еўропы (1/16 фіналу). 17 лютага каманды згуляюць у Мінску, 24 лютага — у Парыжы.

У чэмпіянаце Францыі ПСЖ дзеліць 2-4-я месцы з «Ліёнам» і «Рэнам» (па 34 пункты). Першае месца — у «Ліля» (38). 29 студзеня ПСЖ у матчы чэмпіянату згуляе на выездзе з аўтсайдэрам «Арль-Авіньёнам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?