У пятніцу, а 13-й на кватэру намесніка старшыні гарадзенскага Маладога фронту Алеся Кіркевіча ўварваліся 4 прадстаўнікі службаў бяспекі.

Невядомыя на працягу 2-х з паловай гадзіны праводзілі ператрус памяшкання кватэры і падвала. Быў канфіскаваны кампутар, нататнікі, розныя матэрыялы, газеты і інш. Ператрус фіксаваўся на відэа і фотакамеры. Пасля ператрусу Алесю Кіркевічу загадалі добра апрануцца і павялі на допыт па справе «масавых беспарадкаў» 19 снежня.

На пытанне, на які час яго затрымліваюць, адказалі, што на тры гадзіны па законе маюць права, а там пабачаць.

У пратаколе вобшука пазначаны прозвішчы супрацоўнікаў: дазнаўца Якавец, Сяўрун, Барадзеня, Ванюковіч.

Пасля допыту ў КДБ Алесь Кіркевіч патэлефанаваў маці й паведаміў, што яго вязуць у Менск у «амерыканку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?