У суботу грамадзянская жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч атрымала чарговы ліст з СІЗА КДБ. Сумнявацца ў гэты раз у аўтарстве ліста амаль не даводзіцца.
«Мікола піша пра такія дэталькі, якія мог ведаць толькі ён. Але і стыль, і почырк усё ягонае. Раней, памятаеце, мы атрымлівалі вельмі дзіўныя лісты. На гэты раз усё было адэкватна», — кажа Марына Адамовіч.
З ліста вынікае, што Статкевіч сапраўды перапыніў 12 студзеня галадоўку.
«Напісаў, што прыняў рашэнне спыніць галадоўку. Піша, што галадоўка праходзіла вельмі цяжка на фоне траўмы. Не ведаю, ці гэта траўма была атрыманая падчас Плошчы ці ўжо пасля. У адным месцы ліста было напісана, што яму ставілі кропельніцу», — працягвае Марына Міхайлаўна.

Агулам кандыдат у прэзідэнты Статкевіч трымаў галалоўку на працягу 24 дзён. Цяпер ён ужо аднавіў штодзённыя прагулкі.

«Піша: «Мой галодны злобны арганізм з’еў большую частку мускулатуры. Цяпер, каб яе аднавіць, займаюся гімнастыкай». Выглядае, што перадачкі, хаця б часткова, да Міколы даходзяць.

Напісаў, каб за ягоны псіхічны стан не хваляваліся. «Я не зраблю нічога, за што б было сорамна», — расказвае спадарыня Марына.

Ліст датаваны 23 студзеня, але даслаць яго атрымалася толькі на наступны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?