8 лютага (аўторак) у Берліне адбудзецца вечарына з удзелам пісьменнікаў і мастакоў з Мінска «Беларусь: Моц слова».

Ноччу пасля выбараў Лукашэнка скінуў маску і з усёй сілы абрынуўся на апазіцыю, пачалося збіццё і масавыя арышты апазіцыянераў. Ахвярам рэжыму цяпер пагражае хваля паказальных працэсаў. У рэдакцыях незалежных газет і радыёстанцыяў праходзяць ператрусы. Аўтарытарная ўлада літаральна схапіла апазіцыю за горла.

Пра свой досвед падчас падзеяў 19 студзеня раскажуць госці з Мінска, якія альбо самі былі сведкамі ці ахвярамі гвалтоўнага задушэння пратэсту, альбо там былі іх блізкія, сябры. Размова пойдзе пра будучыню Беларусі, пра ролю інтэлігенцыі ў барацьбе за свабоду.

У сустрэчы возьмуць удзел:

Святлана Алексіевіч, пісьменніца,

Артур Клінаў, мастак,

Лявон Вольскі, музыка,

Інга Шульцэ, пісьменнік.

Вядоўца — Манфрэд Запэр, галоўны рэдактар часопіса «Усходняя Еўропа».

Пачатак, а 20-й.

Уваход вольны.

Месца:

Volksbühne, Roter Salon

Rosa-Luxemburg-Platz

http://bit.ly/hwg4Jy

Падзея ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0