Былая намесніца галоўнага рэдактара «Советской Белорусіі» Анна Шадрына пракаментавала для «Нашай Нівы» рашэнне Еўрасаюзу аб візавых санкцыях. Шадрына адна з дзесяці прадстаўнікоў СМІ, што трапілі ў гэты спіс.

«Мне непрыемна бачыць там сваё прозвішча. Канечне, я разумею, адкуль гэтае рашэнне. Я 13 гадоў адпрацавала ў газеце «Советская Белоруссія». Калі гэта паводле прынцыпу прыналежнасці да дзяржаўнага выдання, то я гатова несці адказнасць. Канечне, па мне ўдарыць, калі я не змагу наведваць замежжа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?