Канферэнцыя ў Варшаве мае адкрыта правакацыйны характар. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
«Дзеянні нашых еўрапейскіх калег выклікаюць сур’ёзнае неўразуменне. Перш за ўсё, гэта мерапрыемства нельга назваць канферэнцыяй для Беларусі. Яна праходзіць без удзелу законных прадстаўнікоў Беларусі і без уліку афіцыйнай пазіцыі краіны, — адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС. — Такім чынам, гэта мерапрыемства праводзіцца для падтрымкі асобных маргінальных грамадскіх груповак у Беларусі, якія не падтрымліваюцца беларускім грамадствам».

Прэс-сакратар МЗС Беларусі падкрэсліў: «Мерапрыемства мае адкрыта правакацыйны характар. Палітыка штучнага вырошчвання звонку грамадзянскай супольнасці ў адрыве ад дыялогу з законнымі ўладамі — гэта правальная і небяспечная палітыка. Вопыт правядзення такіх сацыяльных эксперыментаў з усёй відавочнасцю пацвярджае, што яны вядуць толькі да хаосу і дэстабілізацыі, і сведчыць аб адкрытай безадказнасці іх арганізатараў».

Пры гэтым Андрэй Савіных адзначыў, што «такія дзеянні прама і недвухсэнсоўна супярэчаць нормам міжнароднага права і статута ААН».

Паспешнасць і дэманстратыўнасць, з якой арганізатары рэалізуюць гэта мерапрыемства, сведчыць аб тым, што яны выкарыстоўваюць існуючую сітуацыю выключна як інструмент прасоўвання ўласных палітычных амбіцый, ніколькі не клапоцячыся аб захаванні добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў: «Як нам уяўляецца, арганізатары канферэнцыі імкнуцца таксама ў максімальнай ступені выкарыстаць фінансавыя рэсурсы, якія з’явіліся, у інтарэсах уласных ідэалагічных і прапагандысцкіх структур».-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?