2 лютага прайшоў ператрус у апазіцыйнай актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай, паведамляе прэс-служба БХД.

Двое супрацоўнікаў КДБ на працягу двух гадзінаў праводзілі ператрус дома ў Тамары Зайцавай ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

У пастанове на ператрус было паказана, што Тамара Аляксееўна з’яўляецца сведкам у справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Як адзначыла актывістка, на Плошчы яна не прысутнічала, так як 19 снежня была назіральнікам на адным з участкаў у Калінкавічах, але яе довады не спынілі супрацоўнікаў КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?