З ініцыятывы прадстаўнікоў неўрадавых грамадскіх арганізацый і апазыцыйных палітычных партый Гродна ў горадзе над Нёманам узяла старт дабрачынная акцыя па зборы фінансавых сродкаў, прызначаных на дапамогу родным і блізкім намесніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алеся Кіркевіча, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ.

Алесь Кіркевіч падазраецца у «актыўным ўдзеле у масавых беспарадках». З 28 студзеня ў якасці затрыманага ён знаходзіцца за кратамі. На працягу дзесяці дзён з моманту затрымання яму павінны прад’явіць абвінавачванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?