Масы людзей выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы Йемену Саны з патрабаваньнем адыходу прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які знаходзіцца ва ўладзе 30 гадоў.
У розных частках гораду сабраліся як праціўнікі, так і прыхільнікі прэзыдэнта. Сёньняшнія акцыі называюць самымі масавымі на працягу двух апошніх тыдняў, калі ў краіне пачаліся масавыя выступы па прыкладзе Тунісу і Эгіпту. Дэманстрантаў не задаволіла ўчорашняя заява прэзыдэнта Салеха, што ён ня будзе балятавацца на выбарах 2013 году і не стане перадаваць уладу сыну.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама у часе тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Салехам вітаў яго ініцыятыву. Сытуацыя ўладаў Йемэна ўскладняецца сэпаратысцкім рухам на поўдні, шыіцкім супрацівам на поўначы і ўсё большай прысутнасьцю Аль-Кайды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?