Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці службовых асобаў, якія зазналі санкцыі з боку Еўрасаюза,паведамляе BBC.
Першае месца займае М'янма — там такіх больш за 400, за ёй ідуць 197 чыноўнікаў з Зімбабвэ.
Як паведамлялася, у панядзелак Еўрасаюз увёў санкцыі супраць амаль 160 службовых асобаў, датычных да задушэння беларускай апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.
У спісе неўязных у краіны ЕС акрамя Аляксандра Лукашэнкі — чальцы Цэнтрвыбаркама, міністры сілавога блока, суддзі, супрацоўнікі праваахоўных органаў і журналісты.





