Ураду і Нацыянальнаму банку варта неадкладна зрабіць захады па скарачэнні дэфіцыту рахунку бягучых аперацый, гаворыцца ў заяве кіраўніка місіі МВФ у Беларусі Крыстафера Джарвіса.
Эксперты місіі МВФ, якія знаходзіліся ў Мінску з 25 студзеня па 2 лютага, прыйшлі да высновы, што дэфіцыт рахунку бягучых аперацый Беларусі занадта высокі.
«Паводле нашай ацэнкі, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый у 2010 годзе склаў каля 16% ВУП, а пры ўмове адсутнасці змяненняў у макраэканамічнай палітыцы мы прагназуем толькі невялікае зніжэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый у 2011 годзе з прычыны паляпшэння ўмоваў паставак нафты з Расіі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў снежні 2010», — адзначыў Джарвіс.
Па словах кіраўніка місіі, асноўнымі прычынамі высокага дэфіцыту рахунку бягучых аперацый у 2010 і 2011 гадах сталі хуткі рост крэдыту і значнае павелічэнне заробкаў у бюджэтнай сферы ў канцы 2010 года.
Эксперты МВФ адзначаюць, што ўладамі шэраг крокаў па скарачэнні дэфіцыту рахунку бягучых аперацый ужо быў зроблены, у тым ліку за кошт узмацнення жорсткасці
«Мы лічым, што ўладам трэба пайсці далей, і нашы рэкамендацыі па скарачэнні дэфіцыту рахунку бягучых аперацый вельмі падобныя да прапанаваных намі ў лістападзе 2010 года: спалучэнне больш жорсткай
Пры гэтым эксперты МВФ занепакоеныя рэзкім павелічэннем пазычанняў Нацыянальнага банка ў замежнай валюце ў беларускіх камерцыйных банкаў у канцы 2010 года.
«Мы настойліва рэкамендуем Нацбанку спыніць практыку такіх пазычанняў і вітаем яго рашэнне далей не павышаць узровень такіх пазычанняў на працягу 2011 года. Мы рэкамендуем праводзіць жорсткую макраэканамічную палітыку ў якасці найбольш эфектыўнага спосабу захавання і павышэння ўзроўню валютных рэзерваў», — падкрэсліваецца ў заяве кіраўніка місіі.
Фонд вітае падпісанне прэзідэнтам дырэктывы № 4. «Выкананне дырэктывы ў кароткія тэрміны створыць спрыяльнае асяроддзе для вядзення бізнэсу, будзе садзейнічаць развіццю прыватнага сектара і падвысіць прывабнасць Беларусі для інвестараў. У мэтах узмацнення празрыстасці і эфектыўнасці працэсу прыватызацыі мы таксама настойліва рэкамендуем ураду неадкладна прыняць меры для таго, каб пачало працаваць Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі», — адзначыў Джарвіс.
Супрацоўнікі МВФ маюць намер працягваць актыўныя кансультацыі з уладамі краіны. Паседжанне выканаўчай рады фонду для кансультацый па эканамічнай сітуацыі ў Беларусі чакаецца ў сакавіку 2011 года.
Даведка. Кошт бягучых аперацый аплатнага балансу адлюстроўвае інфармацыю аб





