Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасці 37А мае гонар запрасіць вас 9 лютага (серада) на творчую сустрэчу з Альгердам Бахарэвічам, адным з найважнейшых празаікаў свайго пакалення.Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць творы ў выкананні аўтара, задаць пытанні і атрымаць аўтограф.
Пачатак сустрэчы, а 19:00. Уваход — вольны.
Альгерд Бахарэвіч — еўрапейскі беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1975 у Менску. Цяпер жыве ў Гамбурзе. Аўтар кніг прозы «Ніякай літасці Валянціне Г.», «Праклятыя госці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы». Пераклаў і напісаў паслямову да казкіВільгельма Гаўфа «Халоднае сэрца».
«Адзінае, што павінен рабіць пісьменнік, — гэта пісаць цікавыя кнігі і не карыстацца ісцінамі, узятымі на пракат. Адказнасць за нацыю я пакідаю розным
Альгерд Бахарэвіч. У інтэрв’ю газеце «Наша Ніва»
Кнігарня «логвінаЎ» (або проста кнігарня «Ў») знаходзіцца ў дварах за домам «Подзвіг народа…», што на плошчы Перамогі.





