Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт патлумачыў, што рашэньне скасаваць консульскі збор за выдачу нацыянальных візаў беларускім грамадзянам мае на мэце выказаць падтрымку грамадзянскай супольнасьці.

«Спрыяньне падарожжам у краіны Эўразьвязу дапаможа Беларусі ўмацаваць грамадзянскую супольнасьць і атрымаць вопыт Эўразьвязу, — сказаў кіраўнік эстонскага зьнешнепалітычнага ведамства. — мы спадзяемся, што і іншыя краіны Эўрапейскага Зьвязу таксама знойдуць магчымасьці для спрашчэньня паездак грамадзянаў Беларусі ў Эўразьвяз і ў недалёкай будучыні будзе падпісана пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму з Беларусьсю і зьмяншэньні платы за шэнгенскія візы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?