Добрая раніца (Morning Glory)


ЗША, 2010, каляровы, 107 хв.

Рэжысёр: Роджэр Мічэл

Ролі выконваюць: Рэйчэл МакАдамс, Гарысан Форд, Даян Кітан, Джэф Голдблюм, Патрык Ўілсан, Джон Панкоў, Той Барэл

Жанр: Камедыйная драма

Адзнака: 6,5 (з 10)

Маладая гераіня прызначана прадусаркай на ранішняе тэлешоў. Каб выцягнуць праграму амбітная гераіня запрашае весці навіны з’едлівага журналіста (Гарысан Форд), які зусім не жадае забаўляць публіку. Жарсці накаляюцца.

Карціна Роджэра Мічэла — кар’ерна-камедыйная драма пра тэлевізійную кухню. На гэтай кухні — зладжаны акцёрскі ансамбль, нечаканыя досціпы й скандалы. Рэйчэл МакАдамс — прадусарка-працаголік — завадны маторчык карціны. Гарысан Форд — буркліва-атрутная акула журналістыкі. А Даян Кітан — колішняя каралева прыгажосці — тая яшчэ кампаньёнка. У ранішняе кампаніі — набітая дура свецкае хронікі, пацешны й палахлівы аматар флюгераў на небяспечных атракцыёнах, жабы, спевакі, дзеткі.

Карціна ставіць герояў і гледачоў перад выбарам: пацяшаць ці быць сур’ёзным, кар’ера — ці жыццё асабістае. Як добрае ранішняе шоў фільм пацяшае — каб быў час задумацца. А жыццё і кар’еру стужка сплятае са зграбнай галівудзкаю лёгкасцю.

«Добрая раніца» — кіно не толькі пра тэлевізію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру