Падрыхтаванае гарадскімі медыкамі «Распараджэнне аб дадатковых супрацьэпідэмічных мерапрыемствах у г. Баранавічы» 3 лютага падпісаў старшыня гарвыканкама.

Пра гэта «Intex-press» паведаміў галоўны санітарны лекар горада Сяргей Плескацэвіч. Згодна з дакументам, у Баранавічах абмяжоўваюцца мерапрыемствы па правядзенні культурных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, асабліва з удзелам дзяцей. З мэтай прафілактыкі шырокага распаўсюджвання вірусных інфекцый у паліклініках і бальніцах рэкамендаваны масачны рэжым. Па словах Сяргея Плескацэвіч, прыняцце падобных мер выклікана напружанай сітуацыяй з грыпам і ВРВІ, што склалася ў горадзе.

Разліковы эпідэмічны ўзровень захворвання насельніцтва ў Баранавічах сёння перавышаны на 46% (для параўнання: на мінулым тыдні гэта перавышэнне складала 12%).

Рэзка павялічылася і ўдзельная вага грыпу ў структуры захворванняў насельніцтва ВРВІ з 10% у канцы студзеня да 44% на сёння.

Нагадаем, што да 4 лютага па прычыне высокага захворвання вучняў на грып і ВРВІ быў прыпынены навучальны працэс у двух адукацыйных установах Баранавічаў — гімназіі № 1 і СШ № 17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?