У Егіпце працягваюцца акцыі пратэсту супраць бяззменнага прэзідэнта краіны Хосні Мубарака.

У Каіры не спыняюцца сутычкі паміж дэманстрантамі і прыхільнікамі Мубарака. У ход ідуць камяні, арматура і пляшкі з «кактэйлем Молатава». Па некаторых дадзеных, у бойках загінула каля дзясятка чалавек. 3 лютага на адной з вуліц сталіцы Егіпта відэакамера зафіксавала жудасны інцыдэнт. Паліцэйскае аўто на хуткасці пратараніла калону дэманстрантаў і не спыняючыся паехала далей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна