З дзіўнай сітуацыяй сутыкнуліся кіроўцы, якія вырашылі абмяняць свае пасведчанні ў аддзяленні ДАІ г. Мінска па адрасе Ціміразева, 114. Апроч двух абавязковых плацяжоў на агульную суму 21 700 рублёў за пасведчанне, талон і камп’ютарныя паслугі, з іх

збіраюць дадатковыя 15 тысяч рублёў — за «афармленне заявы».
Заява — дакумент фармату А4, у які перапісваецца інфармацыя з пашпарту і іншых дакументаў.

У астатніх аддзяленнях ДАІ (гарадскім на праспекце Дзяржынскага і абласным на вуліцы Кальварыйскай) дадатковыя грошы не збіраюцца. Чым выклікана такая дыскрымінацыя? У прэс-службе ДАІ Мінгарвыканкама нам параілі звярнуцца ў міжраённы экзаменацыйны аддзел ДАІ — арганізацыю, якая займаецца заменай пасведчанняў. Па іх інфармацыі,

Дзяржаўтаінспекцыя не мае дачынення да збору дадатковых грошай: «Такую паслугу аказвае ўласнік памяшкання, у якога арандуе памяшканне ДАІ».

Але плаціць дадатковыя 15 тысяч неабавязкова. Указ N200 кіраўніка дзяржавы зацвярджае спіс адміністратыўных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі ці іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Для абмену пасведчання кіроўцы патрабуецца аплата 0,5 базавай велічыні за выдачу пасведчання, 0,08 — за афармленне заявы, 0,04 — за камп’ютарныя паслугі.

Ажыццяўленне дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян адміністрацыйных працэдур, не прадугледжаных спісам, не дапускаецца.
Якраз у гэтым пункце вядзецца гаворка пра дадатковыя 15 тысяч рублёў.

На сайце Onliner.by прыводзіцца расповед грамадзяніна, які запатрабаваў ад супрацоўнікаў ДАІ афармлення ягонай рукапіснай заявы. Тыя былі вымушаныя бясплатна надрукаваць заяву і запоўніць усе неабходныя радкі.

«Калі ніхто не будзе плаціць па 15 тысяч, я тут працаваць не буду!», —
прызналася супрацоўніца ДАІ.

Прыблізны ўзор заявы прыводзіцца тут. У ёй варта дапісаць сваё імя і прозвішча па-англійску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру