Паводле
Зараз у Егіпце знаходзіцца 1172 беларусы. Турфірмы вывозяць турыстаў па меры таго, як сканчаюцца іх туры. Пры жаданні беларусы могуць пакінуць Егіпет раней даты заканчэння іх тураў.
Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе турыстам у мэтах іх жа бяспекі ўстрымацца ад паездак у Егіпет. Тым, хто цяпер знаходзіцца ў Егіпце, міністэрства раіць не пакідаць курортных зон і не ездзіць у буйныя гарады, у тым ліку Каір.





