Менавіта маскоўскае «Время» выдала ў 2010 годзе кнігу вершаў Уладзіміра Някляева «Окно». Сярод іншых аўтараў, якія выходзілі ў «Времені» — Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў.

У сакратарыяце выдання нам пацвердзілі, што выдавецтва адмовілася ад удзелу ў кніжным кірмашы, прычын, праўда, пакуль не называлі. У панядзелак сітуацыю пракаментуе генеральны дырэктар выдавецтва Барыс Пастарнак. Заўважым, што ў папярэднія гады выдавецтва «Время» заўжды ўдзельнічала ў Мінскіх кніжных кірмашах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?