Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 1 чэрвеня 2011 г. пачынае рэгулярныя палёты маршрутам Мінск — Хельсінкі — Мінск.

На новай паветранай лініі будуць эксплуатавацца самалёты CRJ — 100/200, якія дазваляюць перавозіць да 50 пасажыраў з абслугоўваннем па бізнес і эканом класах.

Рэйсы паміж Беларуссю і Фінляндыяй будуць выконвацца тройчы на тыдзень:

у панядзелкі, серады і нядзелі. Продаж авіябілетаў на прамы напрамак Мінск — Хельсінкі — Мінск ужо адкрыта як у агенцтвах продажу авіяперавозак, так і на сайце Белавія. Мінімальны тарыф у абодва бакі складае 199 еўра (аэрапортавыя таксы бяруцца дадаткова).

Пасля адкрыцця новага рэйса маршрутная сетка Белавія ў летнім сезоне 2011 года будзе налічваць 37 гарадоў 22 краін Еўразіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?