На выніковайпрэс-канферэнцыі ў Вільні, пасля сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, амерыканскія сенатары Джо Ліберман і Джон Маккейн адказалі на пытанні карэспандэнта.
«Цяпер многія еўрапейскія і амэрыканскія палітыкі кажуць пра неабходнасьць новага стаўленьня да беларускага рэжыму. Якім,
Лібэрман: «Мы, ЗША і Эўразьвяз, спрабавалі прымяніць новы падыход. Новы падыход быў у тым, каб уцягваць рэжым у супрацоўніцтва і адчыніць краіну. Але гэта былі памылковыя пажаданьні, што паказалі выбары 19 сьнежня. Лукашэнка паказаў вельмі выразна, што ён ня хоча быць уцягнутым у агульнаэўрапейскія працэсы. І гэта пакідае за намі толькі адну магчымасьць — рабіць тое, што мы і робім. Вось чаму былі ўведзеныя санкцыі з боку ЗША і Эўразьвязу, вось чаму будзе павялічвацца дапамога беларускай апазыцыі.
Як і ў выпадку Эгіпту, лёс Беларусі будзе вырашацца народам Беларусі. Але народу можа спатрэбіцца дапамога, каб атрымаць сапраўдны шанец выказваць свае жаданьні».
Маккейн: «Спадар Лукашэнка не на тым баку гісторыі. Раней ці пазьней мы ўбачым дэмакратыю і свабоду ў Беларусі таксама як ў Літве, Латвіі і Эстоніі. Народ у Беларусі ведае вельмі добра, што дэмакратыя існуе ўжо ў ягоных суседзяў. І беларусы будуць мець тую ж свабоду.»





