і не ўводзіць эканамічныя санкцыі. Пра гэта 4 лютага ў Вільні заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце

на сустрэчы з дэлегацыяй Кангрэса ЗША, якую ўзначальваюць сенатары Джон Маккейн і Джозэф Ліберман.

«Палітыка адчынення ЕС дзвярэй для беларускага народа, магчымасць для беларускіх грамадзян свабодна падарожнічаць у межах шэнгенскай зоны, а таксама спрошчаны візавы рэжым з’яўляюцца лепшым спосабам прадэманстраваць перавагі і выгоды дэмакратыі і жыцця ў свабодным грамадстве», — цытуе Грыбаўскайтэ яе прэс-служба.

Пры гэтым прэзідэнт назвала ЗША «ключавым саюзнікам Літвы і стратэгічным партнёрам па НАТО».

Апрача пытання аб сітуацыі ў Беларусі на сустрэчы абмяркоўвалася старшынства Літвы ў «Супольнасці дэмакратый» і АБСЕ, падпісанне дагавора СНВ-III паміж ЗША і Расіяй, удзел Літвы ў міжнароднай ваеннай місіі ў Афганістане, паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта.

Нагадаем, 31 студзеня Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 службовых асоб Беларусі.

У той жа дзень аналагічныя санкцыі ўвялі ЗША. Аднак апрача пашырэння спіса чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЗША, Вашынгтон аднавіў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў — «Полацк-Шкловалакно» і «Лідская лакафарба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?