Бабуля палітыка атрымала допіс раніцай 10 лютага.

Як паведаміла НН Зоя Яўменава, на гэты раз ліст большы, чым папярэдні. Сяргей дзякуе за перадачы. Нават жартуе. Напісаў, што яго выводзяць на прагулкі на свежае паветра. Папрасіў перадаць куртку з капюшонам, бо забіралі яго ў паліто.

Зоя Яўменаўна паведаміла, што падпісала ўнука на пяць газет, у тым ліку на «Нашу Ніву» і «Народную Волю». І паслала яму квіткі. Але Сяргей напісаў, што атрымлівае толькі «Комсомольскую правду в Белоруссіі».

Сяргей Марцалеў з’яўляўся кіраўніком выбарчага штаба Міколы Статкевіча. Яго арыштавалі ўноч на 23 снежня пры спробе выехаць у Польшчу на запіс перадачы на тэлеканале «Белсат». Абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Утрымліваецца ў турме КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?