9 лютага пры правядзенні планавых заняткаў на адным з палігонаў Узброеных сіл Беларусі адбыўся няшчасны выпадак.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, падчас стральбы з аўтаматычнага гранатамёта АГС-17, пасля вылету са ствала прыблізна за 30 метраў ад рубяжа адкрыцця агню, адбыўся адвольны разрыў гранатнага патрона. У выніку паверхневыя траўмы лёгкай ступені, якія не пацягнулі расстройства здароўя, атрымалі трое ваеннаслужачых.

Пацярпелым аператыўна аказана медыцынская дапамога. Цяпер іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Адзін з ваеннаслужачых ужо знаходзіцца ў падраздзяленні, астатнія ў найбліжэйшы час пачнуць выконваць службовыя абавязкі.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і Беларускай ваеннай пракуратурай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?