Санктум (Sanktum)


ЗША — Аўстралія, 2010, каляровы, 3D, 109 хв.

Рэжысёр: Алістэр Грырсан

Ролі выконваюць: Рычард Роксбург, Ёан Грыфіт, Рыз Уэйкфілд, Эліс Паркінсан, Дэніэл Уілі, Крыстафэр Бэйкер

Жанр: Прыгоды

Адзнака: 6 (з 10)

Група дайвераў спускаецца ў глыбокую зямную пячору. Але трапічны цыклон адсякае ім шлях наверх. У герояў ёсць шанец выбрацца, калі яны знойдуць шлях да акіяна, абмінаючы небяспечныя падводныя пасткі.

Карціна, спрадусаваная Джэймсам Кэмеранам, — суворыя прыгоды ў экстрэмальных умовах. Заблытаныя чорныя лабірынты, новыя хваробы, бяздонныя правалы, падземная рака-мясакрутка павышаюць стаўкі гульні. Цана — жыццё.

Але, хаця фільм пастаўлены паводле рэальных падзей, што адбыліся са сцэнарыстам карціны Эндру Уайтам,

карціна — архаічны рытуал з пячорнай ідэалогіяй.

Джэймс Кэмеран паклапаціўся, каб падводныя здымкі адбыліся па стэрэатэхналогіі «Аватару» — з аб’ёмнымі эфектамі, ценямі, халодным падземным колерам.

У падземных пячорах разыгрываецца бязлітасная барацьба за выжыванне мацнейшага.

Спачуванне паслядоўна дыскрэдытуецца,
бо прыводзіць да слабасці. А слабасць — паніка, якой мусіць не быць. Цэнтральны эпізод «моцы» — эўтаназія. Галоўны герой вучыць свайго сына, што Бога няма дый абвяшчае сябе пячорным стодам.

Кожны стод патрабуе ахвяраў, якія не прымусяць сябе чакаць.

Пад маскаю экстрэмальных прыгодаў — паганскае стодапакланенне, якое ўпадабалі б у Трэцім Рэйху.

Але так здарылася, што ніцшэанскія ідэі атабарыліся ў карціне рэжысёра-дэбютанта з невядомымі акцёрамі. Аўстралійская прырода й Джэймс Кэмеран адшліфавалі гэтыя ідэі да небяспечнага 3D-відовішча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру