У матчы 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) згуляў унічыю з «ПарыСэн-Жэрмэнам » — 2:2 (першы тайм — 1:1).
Фотарэпартаж
На
***
У пачатку другога тайма здалося, што французы пераламалі хаду гульні, але падапечныя Віктара Ганчарэнкі вытрывалі і нават паступова не толькі вярнулі парытэт, але і мелі пару шанцаў выйсці наперад.
Не са
Нашы выйшлі наперад на
А праз пяць хвілінаў беларусы ледзь не давялі лік да 3:1. Як па варотах не трапіў Максім Скавыш, што выйшаў на замену двума хвілінамі раней, — загадка. На ўбойную пазіцыю яго вывеў Павел Няхайчык, але Максім стоячы па цэнтры варот з сямі метраў не трапіў па варотах! Шкада...
А на
Гульня ў адказ пройдзе 24 лютага ў Парыжы.
Чаму б не пастарацца выйграць у сталіцы Францыі?
Пераможца сустрэнецца з пераможцам пары «Бенфіка» — «Штутгарт» (першы матч — 2:1).
***
БАТЭ: Гутар, Шытаў, Юрэвіч, Сіміч, Валадзько, Брэсан (Гардзяйчук, 75), Няхайчык, Бардачоў, Аляхновіч, Рудзік (Ліхтаровіч, 65), Радзівонаў (Скавыш, 83).
ПСЖ: Эдэль, Сеара, Сахо, Камара, Жулі (Бадмер, 68), Люіндула, Эрдзінч (Маканда, 83), Нене (Марыс, 63), Шантыла, Клеман, Жале.
Галы: 1:0 - Брэсан (16). 1:1 - Эрдзінч (30). 2:1 - Гардзяйчук (81). 2:2 - Люіндула (89).
Папярэджанне: Клеман (36-я).