Сабралася больш за 130 чалавек, у тым ліку пасол Швецыі.

У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяла першы этап чацвёртай агульнабеларускай дыктоўкі. Сёлета дыктоўка прысвечаная 120-годдзю ад дня нараджэння Максіма Багдановіча. Менская дыктоўка адбылася ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча пры вялікім сходзе людзей.

Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку ў Менску пісалі ў два заходы — усе ахвотныя не змясціліся ў музейнай зале (прыйшло больш за 130 чалавек).

Па традыцыі, ўдзел у акцыі прыняў амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, а сёлета да яго далучыўся таксама прадстаўнік расейскай амбасады ў Беларусі.

Cярод вядомых людзей — мастак Аляксей Марачкін: «Я пісаў дыктоўку разам са сваёй жонкай Ірынай Сяргееўнай. Гэта, канечне, вялікае свята — Міжнародны дзень роднай мовы — і хацелася, каб ініцыятыву ТБМ падтрымала дзяржава. Каб гэты і наступныя гады былі гадамі беларускай мовы — гэта вельмі важна».

Вынік пераўзышоў найлепшыя чаканьні, кажа адзін з арганізатараў акцыі, старшыня ТБМ Алег Трусаў:

«Я вельмі задаволены, бо гэта першая дыктоўка, калі ў зале не хапіла месца. І я вельмі ўдзячны музею, бо яны стварылі аўру Максіма Багдановіча. Тут нават можна набыць паштоўку з партрэтам Максіма Багдановіча і тэкстам, які мы зараз пішам. Людзі вельмі задаволеныя, і мы таксама, бо такога аншлагу ў нас яшчэ не было».

Алег Трусаў паведаміў, што чацвёртая агульнанацыянальная дыктоўка сёлета будзе праводзіцца ў тры этапы і завершыцца ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?