Арганізатары праведзенай у Беларусі ў мінулым годзе акцыі «Стоп-бензін!» не выключаюць, што ў выпадку павышэння цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе акцыя можа паўтарыцца.

Інфармацыя пра магчымае новае павышэнне цэнаў на аўтамабільнае паліва з’явілася на шэрагу беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. Гаворка ідзе пра рост цэнаў на 10–12%. Разам з тым, у канцэрне «Белнафтахім» афіцыйна дадзеную інфармацыю не пацвярджаюць.

Як паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «За аўто» Арцём Шаркоў, ён не выключае, што ў выпадку росту цэнаў на аўтазапраўках акцыя «Стоп-бензін!» атрымае свой працяг. Аднак, паводле яго словаў, быць ці не быць акцыі, залежыць ад таго, як адрэагуюць на рост тарыфаў аўтааматары. Пры гэтым Шаркоў прызнаўся, што арганізатары леташняй акцыі ставяцца да росту цэнаў на паліва негатыўна. «Падвышэнне цэнаў на аўтамабільнае паліва пацягне не толькі дадатковыя выдаткі для аўтааматараў, але і аўтаматычна адаб’ецца на іншых сферах эканомікі. Бо ўсе яны звязаныя з аўтаперавозкамі», — адзначыў Арцём Шаркоў. Ён таксама прызнаў эфектыўнасць леташняй акцыі і адзначыў, што калі ў яе арганізатараў будзе ўпэўненасць, што такімі дзеяннямі можна стрымаць рост цэнаў на аўтамабільнае паліва і ў гэтым годзе, то акцыя «Стоп-бензін!» паўторыцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру