Аб’ём продажаў новых аўтамабіляў Mazda у Беларусі 2010 годзе склаў 253 аўтамабілі, на 70% менш у параўнанні з 2009 годам, калі было рэалізавана 833 аўтамабілі.

Пра гэта паведамілі ў кампаніі «Атлант-М Холпі», якая з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Mazda і Land Rover у Беларусі.

Продажы аўтамабіляў маркі Land Rover і Range Rover склалі 16 адзінак, на 63% менш чым у мінулым годзе (44 аўтамабілі).

Лідэрам продажаў у 2010 годзе стала Mazda2. У мінулым годзе было рэалізавана 82 аўтамабілі (32%). Далей па папулярнасці сталі Mazda3 седан — 67 аўтамабіляў (26%) і Mazda6 седан — 49 аўтамабіляў (19%).

Як адзначылі ў «Атлант-М Холпі», 2010 год у цэлым нельга назваць паспяховым для аўтабізнесу ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?