Міжнародныя спаборніцтвы па
Гэта пяты па ліку чэмпіянат Еўропы сярод святароў, на яго сабраліся каманды з 11 краін свету, у тым ліку Аўстрыі, Іспаніі, Славеніі, Украіны і інш. Беларускія ксяндзы да гэтага не ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах. Першая іх гульня запланавана з камандай святароў з Харватыі.
Акрамя трэніровак і спартыўных спаборніцтваў у час чэмпіянату святары прымаюць удзел у сумесных богаслужэннях, гутараць, моляцца.
Як пракаментавалі гэтую падзею ў Гродзенскай дыяцэзіі, спорт важны ў жыцці кожнага чалавека, а святара — тым больш. Гродзенскія святары рыхтаваліся да турніру, трэніруючыся з мясцовымі камандамі духавенства