Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, мабыць, ніколі не забудзе эфір праграмы «Выбар» 19 снежня 2010 года. Свой сыход з ток-шоу яна ўмудрылася назваць «абсалютна жаночым, матчыным учынкам».

Нагадаем, што ўвечары 19 снежня на канале АНТ разгулялася страшная драма. Вядоўца «Выбару» Сяргей Дарафееў дазволіў сабе — о жах! — задаваць нязручныя пытанні прадстаўнікам улады: напрыклад, чаму прадстаўнікам апазіцыі не дазволілі дзяжурыць ноччу на выбарчых участках разам з міліцыяй.

Лідзія Ярмошына, не прызвычаеная да такой дыскусіі, хуценька зматала вуды — ад граху падалей. А цяпер у інтэрв’ю часопісу Sexus старшыня ЦВК так пракаментавала гісторыю двухмесяцовай даўнасці:

— Я зрабіла як жанчына, як маці. Супрацоўнікі ЦВК — тыя ж дзеці, людзі, якія табе даверыліся. Хіба можа маці, ведаючы, што яе дзеці ў бядзе, спакойна дзесьці знаходзіцца?
Так што гэта абсалютна жаночы, мацярынскі ўчынак. Не, вядоўца не раз’юшыў мяне. Але тое, што ён мяне дастаў за гэтую перадачу, магу сказаць адназначна.

Насамрэч такая заява з вуснаў Лідзіі Ярмошынай — гэта камплімент. Зрэшты, наўрад ці Сяргей Дарафееў імкнуўся яе «дастаць».

Проста пяшчотная ўразлівая сутнасць старшыні Цэнтрвыбаркама не вытрымлівае нават найменшых пытанняў «не ў масць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?