Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—17°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 20°С, днём мінус 5—11°С.

У наступныя двое сутак, 25 і 26 лютага, па краіне воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—17°С, па поўначы мінус 18—23°С, пры праясненнях да мінус 26°С; днём ад мінус 3°С па паўднёвым захадзе да мінус 12°С па паўночным усходзе краіны.

У Мінску 24 лютага воблачна з праясненнямі. Часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—15°С, днём мінус 7—9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?