Улады Лівіі рассылаюць жыхарам краіны смс-паведамленні, заклікаючы спыніць пратэсты і вярнуцца на працу
, паведамляе інфармагенцтва «Інтэрфакс» з спасылкай на італьянскую газету La Repubblica.

Тэхалогія не новая. 18 сакавіка 2006 года, напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў, абаненты беларускай сеткі Velcom атрымалі такія смс-паведамленні: «Вечарам 19 сакавіка 2006 года на Кастрычніцкай плошчы правакатары рыхтуюць крывапраліцце. Беражыце сваё жыццё і здароўе». Цікава, што нумар (29) 692-00-27, з якога дасылаліся смс-ы, быў на той момант зарэгістраваны на БРСМ. Пасля ён доўгі час быў адключаны. Цяпер, пры спробе датэлефанавацца, аўтамат адказвае, што «абанент адключыў галасавы сэрвіс». Магчыма, «абанент» з’ехаў у Лівію?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?