Беларусь хоча стаць падобнай да «азіяцкіх тыграў». Пра гэта 23 лютага заявіў старшыня ўраду краіны Міхаіл Мясніковіч, які прадстаўляў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праграму ўраду, разьлічаную на 2011–2015 гады.

«Каб выканаць задачы па падняцьці ўзроўню жыцьця беларусаў і яго якасьці, нам трэба выйсьці на тэмпы разьвіцьця Кітаю, Паўднёвай Карэі, Сынгапуру ды іншых азіяцкіх тыграў», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня ўраду паабяцаў зьмяніць стыль і мэтады працы ўраду. Гэта будзе выяўляцца ў змаганьні з залішняй цэнтралізацыяй, у сыстэмным аналізе рынкаў, стаўкай на холдынгі, уключэньне ў сеткі продажу тавараў. Міхаіл Мясніковіч назваў задачы, якія стаяць на бягучую пяцігодку, вельмі складанымі і адзначыў: «Шмат хто ня верыць у тое, што іх можна выканаць». «Але гэта ня стане нам перашкодай», — мяркуе кіраўнік ураду.

Дэпутаты ўхвалілі праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011–2015 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?