Згодна з прагнозамі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 25 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
У многіх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11–18°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да 19–24°С марозу, днём мінус 5–12°С.

У Мінску 25 лютага воблачна з праясненнямі, часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13–15°С ніжэй за нуль, днём мінус 7–9°С.

У наступныя двое сутак, 26–27 лютага, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. У асобных раёнах чакаецца невялікі снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём 27 лютага парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С, у паўночных раёнах пры праясненнях 18–23°С ніжэй за нуль; днём мінус 3–10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?