Стаўкі мытаў для юрыдычных асобаў на продаж аўтамабіляў змяніліся 1 студзеня 2010 года. У адрозненне ад фізічных асобаў, кампаніі не атрымалі перадвыбарчай палёгкі.

Статыстыка сведчыць, што нават палавінчатае ўвядзенне расійскіх мытаў дазволіла павялічыцца продажам ВАЗаў, ГАЗаў і іншых расійскіх аўтамабіляў ажно на 81% — з 2 107 да 3 813 машын!

У 2009 у краіне было прададзена 15 282 новых замежных аўто. З іх усяго 13,8% (2 107 аўто) былі расійскімі. А вось за наступны год, пасля ўвядзення мытаў, расійскіх машын стала ўжо 30% — 3 813 з 12 899.

Цікавая і статыстыка продажаў новых аўтамабіляў па брэндах.

У 2010 годзе лідэрства захапілі расійскія ВАЗ і ГАЗ — 11,9% і 11% рынку адпаведна.
За імі шлі Volkswagen (9,4%) і Daewoo (7,7%). У пяцёрцы лепшых быў яшчэ адзін «расіянін» — УАЗ (6,1%).
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру