Дар'я Корсак, жонка палітзняволенага прэс-сакратара Андрэя Саннікава, атрымала ад яго ліст. Вось вытрымкі з яго:

«Вітаю, мілая Дарачка!

Сёння быў рады атрымаць ліст ад бацькоў і, вядома, тваё пісьмо. Наагул, сітуацыя з лістамі выяўна палепшала. Не ведаю, як мае лісты, але вашы я цяпер атрымліваю значна часцей. Зрэшты, не скажу, што я пішу шмат лістоў. Хутчэй, я пішу іх не шмат. Сама разумееш, хто жыве доўга і ў іх ёсць на тое прычыны і падставы [маецца на ўвазе фраза «параноікі жывуць доўга» -- заўв. Charter97.org]. Сёння наагул дзень насычаны падзеямі, як на нашы «пенсійныя» меркі: атрымаў перадачу, атрымаў таблеткі, якія ты мне пасылала раней, атрымаў твае і бацькоўскія лісты і даведаўся пра тое, што прызначаная дата суда. (...)

Дарка, гэта вельмі важна. Вы малайцамі, асабліва ты. Уяўляю, як табе было цяжка ўвесь гэты час. Але трэба разумець, што вынік суда таксама не будзе такім, які ўсіх нас задаволіць. Іншымі словамі, трэба быць гатовымі да горшага. Хоць яснасці ў любым выпадку дадасца.

У сувязі з гэтым, хачу папрасіць вас усіх быць моцнымі і мужнымі, ніякіх слёз і непрытомнасцяў, мер і, вядома, без усялякіх выказванняў. На гэтым будзем лічыць практычную частку ліста завершанай.

Ну, а наагул, у мяне ўсё нармальна. Здаровы і добра ем. (...) Усіх вітай. Я насамрэч маю на ўвазе амаль усіх знаёмых, ну і сама ведаеш, каму асабліва. (...)

Добра, сканчаю ліст. 1-га пабачымся ...

Твой муж»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?