На міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2011» у Дзюсельдорфе Беларусь прадставіць Анастасія Віннікава з песняй «Born in Bielorussia» (музыка Яўгена Алейніка, словы Яўгена Алейніка і Віктара Рудэнка), паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

 ont.by

ont.by

Прэстыжнае права прадастаўлена артыстцы фокус-групай, у склад якой увайшлі прадстаўнікі вядучых тэлеканалаў краіны: Першага канала, «Лада», ОНТ і СТВ.

Усяго ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 29 заявак з Беларусі, Латвіі, ЗША, Іспаніі, Грэцыі, Люксембурга, Малдовы, Расіі. Да ўдзелу ў адборы былі дапушчаныя 22 прэтэндэнты.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2011» пройдзе ў Германіі з 10 па 14 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?