Пасля больш двух з паловай гадоў працы над праектам у японскай сталіцы з’явілася самая высокая ў свеце тэлевежа, вышыня якой на дадзеным этапе будаўніцтва дасягнула 600 метраў.
Як паведамляе выданне Japan Today, паводле задумы архітэктараў, канчатковая вышыня вежы Tokyo Sky Tree складзе 634 метры. Інжынеры плануюць дабудаваць яшчэ некалькі паверхаў «Нябеснага дрэва» і ўзняць на вежу гіганцкія антэны да канца сакавіка.

Да з’яўлення японскай вышкі самая высокая тэлевежа ў свеце размяшчалася ў кітайскім горадзе Гуанчжоу.

Як паведамляе крыніца, арганізатары праекту плануюць, што Tokyo Sky Tree запрацуе ў пачатку 2012 года. У будынку вежы адкрыюцца 300 буцікаў і рэстаранаў, а таксама акварыум, планетарый і тэатр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?