Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл назваў «безобразием» імклівы рост тарыфаў на ЖКГ без змянення ўзроўню паслуг і заклікаў насельніцтва больш актыўна ўключыцца ў фармаванне інстытутаў грамадзянскай супольнасці, здольных абараніць інтарэсы простых людзей.

«Сёння, калі я ехаў у машыне, гутарыў са сваім кіроўцам на тэму грамадзянскай супольнасці. Людзі не разумеюць, чаму так імкліва павялічваюцца ўсе тарыфы на жыллё, не разумеюць, чаму ў два-тры разы павялічваюцца за год без прадстаўлення адпаведных паслуг, — расказаў патрыярх на другім паседжанні каардынацыйнага камітэта па падтрымцы сацыяльных, адукацыйных, інфармацыйных, культурных і іншых ініцыятываў пад эгідай Рускай праваслаўнай царквы. — Я спытаў: а як вы рэагуеце на гэта?»

Па словах патрыярха, «аказваецца, людзі не ведаюць, як рэагаваць», «яны ўсё чакаюць, што хтосьці, нейкі добры і разумны начальнік умяшаецца ў гэты працэс і дапаможа». «Ніякі самы разумны начальнік у маштабах краіны не зможа даць рады гэтай задачы, калі сам народ не ўключыцца ў гэты працэс, у арганізацыю інстытутаў грамадзянскага грамадства, здольнага абараніць інтарэсы людзей», — лічыць патрыярх Кірыл.

Падтрымкай праваслаўнай ініцыятывы, паведаміў ён, царква «рыхтуе глебу» для развіцця «грамадзянскай свядомасці», «сацыяльнай адказнасці» і «сапраўднай салідарнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?