«Перш за ўсё мы будзем развіваць эканамічныя адносіны, якія зараз існуюць.
Таксама акрэслены планы па развіцці сувязяў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, праца ў адукацыйнай сферы. Падумаем і аб правядзенні культурных мерапрыемстваў», — паведаміў ганаровы консул Харватыі ў Беларусі Віталь Любецкі.
Ён з’яўляецца дырэктарам прадстаўніцтва харвацкай фірмы
«Мяркую, што з пункта гледжання ўкладання капіталу і праектаў наша кампанія — самая буйная харвацкая фірма ў Беларусі. Таму, калі паўстала пытанне аб адкрыцці консульства, мне як дырэктару прадстаўніцтва было прапанавана ўзначаліць яго. Адмовіцца ад такога гонару было б няправільна», — сказаў Любецкі.
На адкрыцці ганаровага консульства выступілі дырэктар дэпартамента Еўропы і Паўночнай Амерыкі харвацкага знешнепалітычнага ведамства Аляксандр Хайна і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы МЗС Беларусі Сяргей Маліноўскі.
У цырымоніі ўзяў удзел пасол Харватыі ў Расіі і Беларусі Нябойша Кахаровіч.
Сёння ў Мінску праходзяць кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Харватыі і МЗС Беларусі. У парадак дня перамоў уваходзяць пытанні двухбаковых адносінаў, палітычнага дыялогу і