Жырыноўскі пра Лукашэнку: Ад яго ўсе стаміліся. Няўжо 18 гадоў мала?
Калі б не Расія, яны б даўно зрабілі з ім як з Кадафі.
«Ён надакучыў. Ад яго стамілася не толькі Беларусь, мы ўсё стаміліся. Няўжо 18 гадоў мала?» — заявіў віцэ-спікер Дзярждумы Расіі і лідэр ЛДПР у інтэрв’ю тэлеканалу «Расія-24».
Разважаючы пра прычыны рэвалюцыйных падзей у Паўночнай Афрыцы, недзе на 40-й хвіліне інтэрв’ю скандальны расійскі палітык пераключыўся на тэму хаўрусніка Лукашэнкі. «Калі б, вядома, не Расея, яны б даўно дабіліся таго, каб з ім зрабілі як з Кадафі. Арыштаваныя былі б усе рахункі, поўная блакада. Асабліва пасля падзеяў 19 снежня. Аляксандр Рыгоравіч павінен зразумець, што іншая эпоха. Ён надакучыў. Ад яго стамілася не толькі Беларусь, мы ўсе стаміліся. Няўжо 18 гадоў мала? Ён павінен зразумець, што яму трэба сысці. Ён што, чакае сваёй смерці?..»
Звяртае ўвагу зроблены акцэнт на тым, што толькі Расія ратуе Лукашэнку ад «іх» — гэта значыць, унутранай апазіцыі і Захаду. Жырыноўскі мае рэпутацыю палітыка, які часта агучвае тое, што афіцыйны Крэмль наўпрост сказаць не можа з дыпламатычных меркаванняў.
СМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ