Чорны лебедзь (Black Swan)


ЗША, 2010, каляровы, 103 хв.

Рэжысёр: Дарэн Аранофскі

Ролі выконваюць: Наталі Портмэн, Венсан Касэль, Міла Каніс, Ўайнона Райдэр, Джанет Мантгомэры

Жанр: Драма

Прэміі: Прэмія «Оскар» за найлепшую жаночую ролю і шчэ 4 намінацыі

Адзнака: 5 (з 10)

Ніна — маладая балярыны, якая прагне граць галоўныя ролі. Але на шляху да славы ёй замінаюць нечаканыя канкурэнткі і прагныя жаданні…

«Оскараўская» карціна Дарэна Аранофскага — гэта жорсткая барацьба за кулісамі «Лебядзінага возера», і невядома, дзе сапраўдны вораг. Аранофскі выкарыстоўвае папярэдні досвед «Барца» — і паказвае ўрачысты свет балету, як халоднае шаленства, расквечанае музыкай Чайкоўскага.

Халодныя пустыя калідоры, люстэркі, у якіх адбіваецца гераіня, тонкая музыка — і жарсці, якія кіпяць пад паверхняю скуры. Гераіня — у выкананні Наталі Портмэн — стрымана-канвульсіўная, ледзяная, з дзікімі плоцевымі фантазіямі, што не адрозніваюцца ад рэчаіснасці.

Гучыць і гучыць музыка. Белы лебедзь стаецца чорным. Воплескі сустракаюць смерць.

Але фільм Аранофскага занадта стрыманы для балету — і занадта банальны для сэксуальнага трылера.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру