«Беларускі партызан» працягвае сачыць за развіццём падзей

у гісторыі мужа і жонкі Жанны Бусевай і Міхаіла Пілюты, незаконна асуджаных у Беларусі пасля падзей Плошчы 19 снежня.

19 лютага мінуў двухмесячны тэрмін даўнасці па прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне, якога мінскія біёлагі не ўчынялі. Аднак на раніцу 28 лютага Жанна і Міхаіл «ні чуткі ні почуткі» ад адпаведных органаў не атрымалі.

«Увесь мінулы тыдзень муж праседзеў на тэлефоне, спрабуючы высветліць лёс нашых справаў,
 — расказвае Жанна Бусева. — У судзе Ленінскага раёна яму адказалі, што з Ленінскага РУУС матэрыялы да іх не паступалі. У канцылярыі раённага ўпраўлення міліцыі паведамілі, што зыходных лістоў на наш адрас яны не рэгістравалі і не адпраўлялі. Пагаварыць з інспектарам Дзмітрыем Гваем, які павінен быў праводзіць праверку, і з яго непасрэдным начальнікам не атрымалася. Як толькі мы ім тэлефануем, то іх абодвух чамусьці «няма на месцы».

Карэспандэнту інтэрнэт-газеты naviny.by таксама не ўдалося пагутарыць з кіраўнікамі Ленінскага РУУС — канец месяца, ды яшчэ і панядзелак…

Аднак — колькі ні віцца гэтай вяровачцы, а канец быць павінен. Муж і жонка збіраюцца звярнуцца са скаргай на бяздзейнасць праваахоўнікаў у пракуратуру.

«Нам трэба мець на руках канкрэтны дакумент, — кажа Жана Бусева. — Задаволіць ён нас ці не, вырашаць будзем потым».

А рашэнне датычыць спагнання стратаў, які панесла сям’я ў выніку незаконнага затрымання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. На дваіх у супрацоўнікаў Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН адзінаццаць дзён прагулаў, якія, зразумела, на працы ім не аплацілі. Ды і на самі прагулы патрабуецца нейкі апраўдальны дакумент. У гэтым, мабыць, і загваздка з боку Ленінскага РУУС.

Але апраўдаць нявінных грамадзян азначае запусціць механізм пакарання сваіх.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?