Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, здарэнне адбылося 1 сакавіка ў 1.05. Вадзіцель аўтамабіля "Форд Сіера", мужчына 1993 г.н., які не меў права кіравання транспартным сродкам, рухаўся па вуліцы Валгаградскай. Не справіўшыся з кіраваннем, ён наехаў на асвятляльную мачту.

Затым аўтамабіль адкінула на прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ вадзіцель памёр на месцы аварыі. Пасажыр, малады чалавек 1994 г.н., памёр па дарозе ў бальніцу. Яшчэ двое пасажыраў, мужчыны 1990 і 1992 г.н., атрымалі траўмы і былі шпіталяваныя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?