Каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук выклікалі ў якасці сведкі ў бабруйскае гарадское аддзяленне КДБ.
Яна таксама паведаміла звесткі пра лёс сябра бабруйскай гарадской суполкі аргкамітэта БХД Яўгена Васьковіча, якога затрымалі 17 студзеня ў Магілёве. Яна разам з рэдактарам газеты «Бабруйскі кур'ер», у якой працуе Яўген, наведала 28 лютага бабулю актывіста, і тая распавяла, што Яўгена Васьковіча перавялі ў Бабруйскі СІЗА і што ў бліжэйшы час маці журналіста спадзяецца атрымаць дазвол на сустрэчу з сынам...





