Нацыянальны банк Беларусі 15 сакавіка ўводзіць у абарачэнне банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў мадыфікацыі 2011 года.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, гэта робіцца з мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканальвання візуальных элементаў аховы на банкнотах названых наміналаў узору 2000 года.
Выява пярэдняга і адваротнага бакоў, колеравая гама і памер мадыфікаваных банкнот засталіся такімі ж, як і ў банкнот адпаведных наміналаў узору 2000 года.
Банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў мадыфікацыі 2011 года маюць некаторыя адрозненні.
Замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у прамой і перавернутай выяве ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка, якая «нырае», з участкамі, што выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў і ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядванні банкноты на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.
У Нацбанку падкрэсліваюць, што ўведзеныя ў абарачэнне мадыфікаваныя банкноты з’яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.
Банкноты ўзоры 2000 года застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі разам з мадыфікаванымі.





